Кандрат Крапіва – удзельнік Першай Сусветнай вайны

Шаблюк Мікіта, 8 клас

Сто гадоў адзяляюць нас ад падзей першай сусветнай вайны, якая прыйшла на беларускую зямлю ў жніўні 1915 года. Да гэтага вайна бушавала ужо год ў Заходняй Еўропе, Балканах, Літве, Польшчы, Украіне і Каўказе. За гэты час Руская Імператарская армія, ў радах якой ваявала шмат беларусай, панесла велізарныя страты, ў баях загінула большая частка кадравых салдат, унтэр-афіцэраў і асабліва афіцэраў – узводных, ротных, батальённых камандзіраў. 

 У гэты небяспечны для нашай краіны час, калі нямецкія войскі рваліся захапіць Мінск і такім чынам акружыць Рускую армію, ў Беларусі урадам быў абвешчаны прызыў у войска усіх, хто мог насіць зброю – маладых неабучаных юнакоў ў салдаты і старых па узросце ў апалчэнцы. Выбіты афіцэрскі састаў вырашана было папоўніць прапаршчыкамі - афіцэрамі ваеннага часу, якія прайшлі паскораны курс падрыхтоўкі ў ваенных вучылішчах і школах прапаршчыкаў. Сярод кандыдатаў ў афіцэры у першую чаргу апынуліся народныя настаўнікі і выпускнікі семінарый, па той прычыне, што па тагачасных законах да 1915 года на вайну нельга было пасылаць працаўнікоў народнай адукацыі, і толькі катастрафічны недахоп адукаваных людзей прымусіў урад адмяніць гэты закон.
Сведкамі і ўдзельнікамі  гэтых падзей і сталі будучыя класікі беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, Канстанцін Міцкевіч і наш зямляк – Кандрат Атраховіч.

У аўтабіяграфіі, напісанай Кандратам Крапівой ў савецкі час, ён з асцярожным гумарам паведамляе нам аб  вайне : “У жніўні 1915 года мяне папрасілі пастаяць “За веру, цара і Айчыну “. К гэтаму часу рады кадравых афіцэраў ужо значна парадзелі, і начальства вырашыла, што я з’яўляюся зусім прыдатнай фігурай для таго , каб закрыць адну з дзірак у афіцэрскім складзе. Пасля першапачатковай апрацоўкі ў палкавой вучэбнай камандзе, дзе старанныя служакі унтэр- афіцэры знялі з мяне першы слой вясковай шурпатасці, я быў накіраваны ў Гатчынскую школу прапаршчыкаў. Выявілася, што і мая невялікая адукацыя нешта значыла. Яна давала права на паступленне ў школу прапаршчыкаў. Праз тры месяцы я быў гатоў. Аб гэтым сведчылі не столькі мае вайскавыя веды, колькі новае афіцэрскае абмундзіраванне, рэвальвер у кабуры і шашка пры баку, якая з непрывычкі замінала мне хадзіць.”

Тут Кандрат Крапіва скромнічае!  Вось успаміны героя вайны генерала Аляксея Брусілава: ”Надо отдать справедливость вновь вышедшим прапорщикам. Многие показали себя, безусловно, на высоте положения и с честью командовали не только ротами, но и батальонами”.
К. Крапіва ўспамінае: “Вясну і лета 1916 года я з маршавай ротай праслужыў у 38-м запасным батальёне ў горадзе Асташкаве. У якасці узводнага афіцэра я выходзіў на заняткі са старымі апалчэнцамі, якіх рыхтавалі для пасылкі на фронт…”

Наступныя падзеі характарызуюць Кандрата Атраховіча як доблеснага афіцэра, таму што пасады узводнага і ротнага камандзіра былі і застаюцца самымі небяспечнымі на вайне (звычайна ў першай ці другой атацы яны гінулі!)

Кандрат Крапіва успамінае:

“У кастрычніку 1916 года я з маршавай ротай быў адпраўлены на фронт і апынуўся ў Румыніі., у 494-м Вярэйскім стралковым палку, у той момант, калі нашы патрапаныя часці пад націскам праціўніка адыходзілі з Дабруджы. (Ад сябе мы заўважым, што ў 1916 годзе армія на працягу трох месяцаў адыходзіла з баямі, а не уцякала…)

Там я упершыню атрымаў баявое хрышчэнне, не раз бываў у сур’ёзных пераплётах, зусім не ведаючы, што гэта толькі кветачкі і што наперадзе яшчэ не адна вайна і не адзін пераплёт…

Такім чынам наш полк , значна патрапаны ў зімніх баях, быў адведзены ў тыл, і лета прайшло ў чаканні далейшых падзей. Восенню я захварэў на брушны тыф.

Вярнуўся я ў полк я ужо пры савецкай уладзе. Старой царскай арміі і маёй службе у ёй прыйшоў канец. Хутка выйшаў загад галоўнакамандуючага Крыленкі аб дэмабілізацыі з арміі настаўнікаў , якія павінны былі вярнуцца да свае працы. Гэта было якраз тое , аб чым я марыў. Зняўшы афіцэрскія пагоны (да таго часу я ужо быў паручнікам, бо за кожныя тры месяцы прабывання на фронце ў старой арміі прыбаўляўся новы афіцэрскі чын), я стаў прабірацца дадому і праз паўтара месяца, у лютым 1918 года, быў ужо ў родным Нізку.”

На падставе нашага даследвання можна зрабіць высновы:

  • Кандрат Атраховіч  сумленна аддаваў свой доўг  Айчыне, у той час як многія з яго суайчыннікаў імкнуліся пазбегнуць  рознымі шляхамі гэтага абавязку і не ставіць пад пагрозу сваё жыццё;
  • Падчас  удзелу ў ваенных дзеяннях загартоўваўся моцны характар і фарміраваліся жыццёвыя прынцыпы будучага пісьменніка і грамадскага дзеяча;
  • Кандрат Атраховіч ва ўзросце 20 гадоў паказаў сябе здольным афіцэрам, клапатлівым і уважлівым ротным камандзірам, здольным кіраваць двумастамі салдатамі, большасць якіх па узросце маглі быць яму бацькамі.