У КРЫВАВЫХ МУКАХ

Да парламенцкага скандалу ў Румыніі
пры абмеркаеанні канстытуцыі

Вось малюнак — проста люба:
Хто без чуба, хто без зуба,
Хто крывёю ўвесь абліўся,
Хто без памяці зваліўся,
У каго ж дык фрак на шматы,—
Пашалелі дэпутаты...
Стогны, енкі, крык і лямант —
Не то фронт, не то парламент.
Што за гвалт? У чым тут справа?
Гэта ў муках ён крывавых
(Смерць яму аж пагражае)
Канстытуцыю раджае.

1923

{jcomments on}