Візітка музея
Адрас: 223411, Мінская вобласць, г. Узда, вул. Савецкая, 13 тэл. (+3751718) 66-3-95. Профіль: літаратурны; Дырэктар установы адукацыі: Арлоўская Таццяна Васільеўна; Кіраўнік музея: Глод Кірыл Віктаравіч; Дата адкрыцця: 1 красавіка 1996 г.; Плошча экспазіцыі: 60 кв.м.; Колькасць экспанатаў: навукова-дапаможны фонд – 102 адзінкі; асноўны фонд – 296 адзінак |
![]() |
На стэндах змешчаны фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць пісьменніка. Таксама ў музеі сабраны прадметы з асабістых рэчаў Кандрата Крапівы: плашч, капялюш, акуляры, прылады для галення, ручка. Ёсць творы пісьменніка , некаторыя дакументы асабістага характару.
Акрамя прадстаўленых вышэй экспазіцый, у школьным музеі захоўваюцца прадметы хатняга ўжытку з аутэнтычнымі назвамі. Яны дапамагаюць згадаць просты сялянскі побыт землякоў Кандарта Крапівы той пары, на якую прыходзілася дзяцінства пісьменніка: жалезныя прасы, калаўрот, ткацкія прылады, пранік, начоўкі, шуфель і некаторыя іншыя.
Музей працуе па наступных накірунках:
- літаратуразнаўчы (папулярызацыя творчасці Кандрата Крапівы);
- краязнаўчы (даследванне і вывучэнне спадчыны пісьменнікаў Уздзенскага краю);
- этнаграфічны (даследванне і вывучэнне сялянскага побыту, звычак і традыцый роднага краю).
Экскурсіі ажыццяўляюцца з улікам узроставых асаблівасцей наведвальнікаў: “Кандрат Крапіва і Вялікая Айчынная вайна”, “Старэйшына роднай літаратуры”, “Кандрат Крапіва – наш зямляк”, “К. Крапіва: драматургія і экран”.
Заснавальнікі музея – педагогі школы.
Каштоўныя экспанаты музея
Экспанат 1
Барэльеф Кандрата Крапівы
Ідэнтыфікацыйны нумар: УШЛМ АФ-62
Раздзел навукі: мастацтвазнаўства
Тэхніка стварэння прадмета: скульптура
Матэрыял вырабу: гіпс
Жанр: партрэт
Назва прадмета: барэльеф Кандрата Крапівы
Аўтар: Лятун У.М. (беларускі скульптар, мастак)
Месца стварэння: Беларусь, г. Мінск
Датаванне:1961-1996
Культурны перыяд: другая палова ХХ стагоддзя
Матэрыялы и тэхніка: гіпс (лепка)
Ключавыя словы: барэльеф, Кандрат Крапіва, гіпс, партрэт, круглая форма
Кароткае апісанне: барэльефны партрэт народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы, мае круглую форму, белага колеру, у стылі рэалізму, рэльефная выява ў палову абарота, правы бок твару.
Прызначэнне прадмета: эстэтычнае
Каментарый: перададзены аўтарам школьнаму літаратурнаму музею Кандрата Крапівы ў 1996 годзе
Экспанат 2

Кніга з аўтографам Кандрата Крапівы
Ідэнтыфікацыйны нумар: УШЛМ АФ-37
Раздзел навукі: бібліяграфія
Тэхніка стварэння прадмета: друкаваная кніга
Прызначэнне прадмета: кніга
Матэрыял вырабу: афсетная папера
Жанр: байка
Назва прадмета: “Пучок жыгучкі” (кніга, арыгінал)
Аўтар: Кандрат Крапіва (беларускі народны пісьменнік)
Месца стварэння: Беларусь, г. Мінск, выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Датаванне: 1973 г.
Культурны перыяд: другая палова ХХ стагоддзя
Матэрыялы і тэхніка: афсетная папера (паліграфічны друк)
Памеры: шырыня – 14 см, даўжыня – 19,5 см
Ключавыя словы: кніга, аўтограф, байка, Кандрат Крапіва
Кароткае апісанне: мастацкае выданне с датаваным аўтографам аўтара (03.04.1976), захаванасць нездавальняючая, старонкі 13, 14, 23, 24, 25, 26 – парваныя, адсутнічае вокладка з пярэдняй часткі кнігі, карашок кнігі састарэлы, тыльная частка вокладкі мае заломы, старонкі памечаныя чарнільнай шарыкавай ручкай
Каментарый: экземпляр перададзены ў фонд школьнага літаратурнага музея Кандрата Крапівы ў 2015 годзе
Экспанат 3

Брашура “Беларуская казка ў казачным эпасе славян”
Ідэнтыфікацыйны нумар: УШЛМ АФ-38
Раздзел навукі: філалогія
Тэхніка стварэння прадмета: брашура
Прызначэнне прадмета: навуковы даклад
Матэрыял выдання: папера
Жанр: даклад
Назва прадмета: “Беларуская казка ў казачным эпасе славян”
Аўтар: Кабашнікаў К.П. (беларускі філолаг)
Месца выдання: Беларусь, г. Мінск, выдавецтва “Навука і тэхніка”
датаванне: 1968 г.
Культурны перыяд: другая палова ХХ стагоддзя
Матэрыялы і тэхніка: папера (паліграфічны друк)
Памеры:шырыня – 13 см, даўжыня – 18 см
Ключавыя словы: навуковы даклад, VIміжнародны з’езд славістаў, Кабашнікаў К.П., аўтарскі аўтограф (20.08.1968), з прысвячэннем, захаванасць здавальняючая, папера выгаралая, чарніла аўтографа выцвілае, маются заломы па вуглах, аўтограф: “Кандрату Кандратавічу Крапіве з вялікай павагай, 20.08.1968, аўтограф аўтара”
Каментарый: экземпляр перададзены ў фонд школьнага літаратурнага музея Кандрата Крапівы ў 2015 годзе