Візітка музея

  • Печать
МУЗЕЙ КАНДРАТА КРАПIВЫ
 

 

Адрас: 223411, Мінская вобласць,

г. Узда, вул. Савецкая, 13

тэл. (+3751718) 66-3-95.

Профіль: літаратурны;

Дырэктар установы адукацыі:

Арлоўская Таццяна Васільеўна;

Кіраўнік музея:

Глод Кірыл Віктаравіч;

Дата адкрыцця: 1 красавіка 1996 г.;

Плошча экспазіцыі: 60 кв.м.;

Колькасць экспанатаў:

навукова-дапаможны фонд – 102 адзінкі;

асноўны фонд – 296 адзінак

 

На  стэндах змешчаны фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць пісьменніка. Таксама ў  музеі сабраны прадметы з асабістых рэчаў Кандрата Крапівы: плашч, капялюш, акуляры, прылады для галення, ручка. Ёсць  творы  пісьменніка , некаторыя  дакументы асабістага характару.

Акрамя прадстаўленых вышэй экспазіцый, у школьным музеі захоўваюцца прадметы хатняга ўжытку з аутэнтычнымі назвамі. Яны дапамагаюць згадаць просты сялянскі побыт землякоў  Кандарта Крапівы  той  пары, на якую прыходзілася дзяцінства пісьменніка:  жалезныя  прасы, калаўрот, ткацкія прылады, пранік, начоўкі, шуфель і некаторыя іншыя.

Музей працуе па наступных накірунках:

- літаратуразнаўчы (папулярызацыя творчасці Кандрата Крапівы);

- краязнаўчы (даследванне і вывучэнне  спадчыны пісьменнікаў Уздзенскага краю);

- этнаграфічны (даследванне і вывучэнне сялянскага побыту, звычак і традыцый роднага краю).

Экскурсіі ажыццяўляюцца з улікам узроставых асаблівасцей наведвальнікаў: “Кандрат Крапіва і Вялікая Айчынная вайна”, “Старэйшына роднай літаратуры”, “Кандрат Крапіва – наш зямляк”, “К. Крапіва: драматургія і экран”.

Заснавальнікі музея – педагогі школы.

 

Каштоўныя экспанаты музея

Экспанат 1

 

Барэльеф Кандрата Крапівы

 

Ідэнтыфікацыйны нумар: УШЛМ АФ-62

Раздзел навукі: мастацтвазнаўства

Тэхніка стварэння прадмета: скульптура

Матэрыял вырабу: гіпс

Жанр: партрэт

Назва прадмета: барэльеф Кандрата Крапівы

Аўтар: Лятун У.М. (беларускі скульптар, мастак)

Месца стварэння: Беларусь, г. Мінск

Датаванне:1961-1996

Культурны перыяд: другая палова ХХ стагоддзя

Матэрыялы и тэхніка: гіпс (лепка)

Ключавыя словы: барэльеф, Кандрат Крапіва, гіпс, партрэт, круглая форма

Кароткае апісанне: барэльефны партрэт народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы, мае круглую форму, белага колеру, у стылі рэалізму, рэльефная выява ў палову абарота, правы бок твару.

Прызначэнне прадмета: эстэтычнае

Каментарый: перададзены аўтарам школьнаму літаратурнаму музею Кандрата Крапівы ў 1996 годзе

 
 

Экспанат 2

 
 

Кніга з аўтографам Кандрата Крапівы

 
 

Ідэнтыфікацыйны нумар: УШЛМ АФ-37

Раздзел навукі: бібліяграфія

Тэхніка стварэння прадмета: друкаваная кніга

Прызначэнне прадмета: кніга

Матэрыял вырабу: афсетная папера

Жанр: байка

Назва прадмета: “Пучок жыгучкі” (кніга, арыгінал)

Аўтар: Кандрат Крапіва (беларускі народны пісьменнік)

Месца стварэння: Беларусь, г. Мінск, выдавецтва “Мастацкая літаратура”

Датаванне: 1973 г.

Культурны перыяд: другая палова ХХ стагоддзя

Матэрыялы і тэхніка: афсетная папера (паліграфічны друк)

Памеры: шырыня – 14 см, даўжыня – 19,5 см

Ключавыя словы: кніга, аўтограф, байка, Кандрат Крапіва

Кароткае апісанне: мастацкае выданне с датаваным аўтографам аўтара (03.04.1976), захаванасць нездавальняючая, старонкі 13, 14, 23, 24, 25, 26 – парваныя, адсутнічае вокладка з пярэдняй часткі кнігі, карашок кнігі састарэлы, тыльная частка вокладкі мае заломы, старонкі памечаныя чарнільнай шарыкавай ручкай

Каментарый: экземпляр перададзены ў фонд школьнага літаратурнага музея Кандрата Крапівы ў 2015 годзе

 

 

Экспанат 3

 
 

Брашура “Беларуская казка ў казачным эпасе славян”

 
 

Ідэнтыфікацыйны нумар: УШЛМ АФ-38

Раздзел навукі: філалогія

Тэхніка стварэння прадмета: брашура

Прызначэнне прадмета: навуковы даклад

Матэрыял выдання: папера

Жанр: даклад

Назва прадмета: “Беларуская казка ў казачным эпасе славян”

Аўтар: Кабашнікаў К.П. (беларускі філолаг)

Месца выдання: Беларусь, г. Мінск, выдавецтва “Навука і тэхніка”

датаванне: 1968 г.

Культурны перыяд: другая палова ХХ стагоддзя

Матэрыялы і тэхніка: папера (паліграфічны друк)

Памеры:шырыня – 13 см, даўжыня – 18 см

Ключавыя словы: навуковы даклад, VIміжнародны з’езд славістаў, Кабашнікаў К.П., аўтарскі аўтограф (20.08.1968), з прысвячэннем, захаванасць здавальняючая, папера выгаралая, чарніла аўтографа выцвілае, маются заломы па вуглах, аўтограф: “Кандрату Кандратавічу Крапіве з вялікай павагай, 20.08.1968, аўтограф аўтара”

Каментарый: экземпляр перададзены ў фонд школьнага літаратурнага музея Кандрата Крапівы ў 2015 годзе