Выставка-продажа "Мир камня" (10-12 ноября 2016)

З 10 па 12 лiстапада ва Узденским гiсторыка-краязнаучым музеи была прэзентавана выстава-продаж «Мир камня».

Прадстауляла выставу Пашук Валянцiна Iванауна, псiхолаг па адукацыi, але апантаны збiральнiк у душы. З цягам часу такое незвычайнае хобi стала прыносiць не толькi задавальненне, але iгрошы, такiм чынам ператварыушыся у асноуную працу.

На збор калекцыi Валянцiна Iванауна аддала 10 гадоу жыцця, пабывала больш як у 19 краiнах свету, дзе шукала новыя, непауторныя экспанаты. Але iна дасягнутым жанчына не спыняецца, у самы блiжэйшы момант яна збiраецца папоунiць сваю i без таго немалую калекцыю, для чаго наведаецца яшчэ у некалькi краiн.

Акрамя усяго  Пашук В.И. яшчэ i рамесленнiк, усе прадстауленыя упрыгожваннi былi зроблены яе уласнымiрукамi.

Вучнi Узденскай сярэдняй школы №2 iмя К.К. Крапiвы не маглi прапусцiць такую падзею i у рамках «Нясумнай суботы» наведалiся на унiкальную выставу.  I правялi там нямала часу, таму што Валянцiна Iванауна аказалася вельмi цiкавым субяседнiкам! Колькi на яе сыпалася пытанняу! А якiя вучнi атрымоувалi зместоуныя i цiкавыя адказы! Здавалася, што кожны каменьчык для жанчыны – жывы. А як жа, за кожным з iх свая гiсторыя, сваё падарожжа, свая краiна. Штучные ён цi натуральны, а для сапауды апантанага чалавека насамрэч бясцэнны!

Вот такая сапрауды нясумная «Нясумная субота»!

 

Карэспандэнт школьнай газеты

Кацярына Ясючэня

 

 

{jcomments on}