ДОБРА НАСАБАЧЫЎСЯ

На Асінторфе нямецкія акупанты 
знайшлі сабе аднаго вернага 
паслугача-сабакавода Гадзюка.

— А па-нашаму ты ўмееш
Гаварыць з народам? —
Я ж дагэтуль, мой паночак,
Быў сабакаводам.
Насабачыўся тым часам,
Бачыў цюцек зблізку,
Не ўступлю цяпер ні ў чым я
I самому Лыску.
Дык прашу я ў панскай ласкі
Сабачага хлеба,
Пабрахаць жа я патраплю
I ўкушу, дзе трэба.

1942

{jcomments on}