ЖАРАБЯТЫ МОГУЦЬ БЫЦЬ

У калгасе «Серп і Молат» Нараў-
лянскага раёна конюх Ігнат Жур 
у 1934 годзе атрымаў прэмію (75 руб.) 
за стопрацэнтную злучку кабыл. 
Вясной 1935 года выявілася, што ні адна 
кабыла жарэбнай не была. 
Аттрымліваць і прапіваць прэмію 
памагаў Журу старшыня калгаса Рапот.
З селькораўскіх допісаў

У калгасе на выгодзе,
На палянцы ля крыніцы
Разышліся ў карагодзе
Маладыя жарабіцы.
Развявае вецер грывы:
— Дзе ж ты, мілы, чарнагрывы?
— Задзіраюць хвост трубой:
— Пагулялі б мы з табой.
— Гоц, гоц, гоца-ца!
— Жарабят нам хочацца.
I старыя нават маткі
Капытамі б'юць у ладкі.
Тут прыходзіць конюх Жур
Выганяць з распусніц дур:
— Вось уцешу вас я!
Бач, якія ласыя!
Племяннога жарабца?
А лазовага дубца!
Жарабец на стайні ж,
Як яго дастанеш?
Ён на стайні на чужой,
За калгаснаю мяжой,
Дый вялікі попыт,
Дый дарэмны клопат.
Дырэктыва ёсць — пакрыць?
Дык пра што тут гаварыць!
Першы раз нібыта?
Будзе шыта-крыта.
Вечарком жа таго дня
Піша зводку старшыня.
Піша, не гаруе —
Жура прэміруе.
Растлумачвае, за што:
«Перакрыты на ўсе сто»
I маргае хітра:
— Збегай па паўлітра...
Налівай ды вып'ем, брат,
За калгасных жарабят.
Гэта на пачатак,
А цяпер за матак.
Ну, яшчэ за жарабка,
Дый урэжам трапака —
Гоц, гоц, гоца-ца!
Аж зямля калоціцца.
Прайшло лета, прайшоў год,
Не надзівіцца народ:
— А дзе ж тое племя?
Выдавалі ж «прэмя»!
Прапілі яго даўно,
Жарабят жа не відно.
Халастыя маткі
Скачуць упрысядкі —
Гоц, гоц, гоца-ца! —
Каб давесці людзям,
Што ніяк без жарабца
Жарабят не будзе.

Калі жураў добра біць,
Жарабяты могуць быць.

1935

{jcomments on}