ЗБРОЮ К БОЮ!

Зброю к бою, партызаны!
Лезе ў хату госць нязваны,
Лезе к нам фашысцкі гад —
Лоб стальны, ды кволы зад.

Напралом прывык ён перці,
Хай жа прэ насустрач смерці,—
Для гасцей такіх у нас
Падрыхтованы прыпас:

З фронту — танкі ды гарматы,
З тылу — вілы ды гранаты,
З фронту — слаўныя палкі,
З тылу — вашыя штыкі.

Расквітаемся мы з гадам
Здружанымі сіламі:
Лоб стальны праб'ём снарадам,
Зад праніжам віламі.

1941

{jcomments on}