Я НЕ ПЯСНЯР!

Я не пясняр! Я не мастак! —
Хай так;
Мой твор не твор,— дзіця,
Мой спеў не спеў, а крык,
Але у тон
Пад камертон
Жыцця
Мой зык:
Я крыкну — ўраз
Па гушчах мас
Нясецца хваля рэх
I ў свой прабег
Раджае смех,
Здаровы смех.

1925

{jcomments on}