Я ШАНУЮ

Верш прысвечан
газеце «Беларуская вёска»,
якая адзначала пяцігадовы юбілей

Не адзін цябе, «Вёска», палаяў,
Не адзін, можа, лае й цяпер —
Што ты «не сур'ёзная», што ты і «малая»,
Што ў баку ад «высокіх матэрый».
Не адзін пасмяяўся з іроніяй,
Што «гадуеш кароў ды свіней».
А мне ты міла. Тым болей сёння
Я хачу быць з табою цясней.
Хай даруюць — мо гэта і груба,—
Не знайду далікатных я слоў,
Але й сам той — «свіння пад дубам»,
Аб якой гаварыў Крылоў,
Ад цябе хто не бачыць карысці,
Бо ўгару не падыме ён лыча.
Ты паказваеш з цемры выйсце
I да лепшае долі клічаш.
Хай хто лае, а я дык шаную,
Бо адзін я з тваіх жалудоў.
Хай жа «Вёска» шчасліва існуе
Яшчэ сотні гадоў.

1926

{jcomments on}