«МІКРОБА»

Тут само жыццё нас кліча
Пару слоў сказаць пра Крычаў
Ды аб тэй цікавай рэчы,
Як там доктар хворых лечыць.

Галава! Калаццё!
Канчае жыццё
Чалавек без пары...
Эй! дактары!
Вось ён, вось!
Ужо ёсць:
Увесь — асцярога,
Стаіць ля парога.
З трубкай ля вуха ён
Здалёк выслухвае,
А ўваччу — зданнё
Яскрава, як днём:
На печы,
На бэльцы,
На кожнай рэчы
Шавеляцца
Прадстаўнікі хваробы —
Мікробы.
Мільярды стрэптакокаў,
Бацылаў, ганакокаў
I розных іншых «кокаў»
Тут бачыць яго вока,
I водзіць войска гэта
Бледная спірахета.
У доктара дрыжыкі,—
Зубамі ляскае;
Прапісаў нейкай жыжкі,
А сам з апаскаю
Дзёру за дзверы,
Сціснуўшы «дзякуй» у лапу.
Слабо вам, бактэрыі,
Дагнаць эскулапа!

1925

{jcomments on}