ЦЁТКАМ НАВУКА

З велікодных здарэнняў
Вось пакута, дык пакута!
Стогне, енчыць цётка Ўлюта,
Ўжо канае вот-вот-вот —
Так схапіў яе жывот,
Аж не знойдзе сабе месца...
Заўжды так, як хто аб'есца,
Вось і Ўлюце надта крута:
Сем нядзель пасціла Улюта,
На вялікдзень з галадухі,
Пасля бульбы й саладухі,
Цётка Улюта як прысела,
Дык паўшынкі зразу з'ела;
Не дала пасля за мясам
Яна ганьбы і кілбасам;
Гэтаксама й пірагу,
Гэтаксама й тварагу,
Гэтаксама й парасяці...
Ды ўсяму, што было ў хаце,
Яна ганьбы не давала,
Дык затое ж ледзь устала,
А праз нейкі час патом
Стала енчыць жыватом.
Як падверне ёй пад грудзі,
«Гвалт! — крычыць.— Ратуйце, людзі!
Ох, саколік! Ох, Андрэй!
Па Агату йдзі скарэіі!»
Пакуль той прывёў шаптуху,
Дык Улюта ўжо й без духу.
От, браткі, была ёй мука!
Гэта, цёткі, вам навука.

1924

{jcomments on}