АБ «БУРЫ I НАЦІСКУ»

Да літаратурных спрэчак

Адзін аж лезе, здэцца, з скуры,
Даводзячы патрэбнасць «буры»
I «націску» ў літаратуры;
Другі баіцца, мусіць, буры:
Даводзіць ён, што лепей крышку
Было б сядзець нам у зацішку;
А трэці проста пустазвоніць —
Ні нападае, ні бароніць.
Узнялі толькі завіруху,—
Тым часам справа ўсё без руху.
Браткі! ці весці гэту спрэчку,
Ці сыпаць вам муку у рэчку,
Як у няведамай старонцы
Калісь рабілі пашахонцы,—
Карысць, бадай-што, тут адна:
Не будзем мець мы талакна.
Чым весці спрэчку гэту дурна,
Было б, па-мойму, лепей крыху
За працу ўзяцца — хто паціху,
А хто няхай бы сабе й бурна.

1923

{jcomments on}