ЯК АНТАК СТРЭЎ «ВЕЛЬКАНОЦ»

Ацтак ходзіць чуць не голы,
Але заўжды ён вясёлы,
I «вельканоц» стрэў «па-панскі» —
Быў пірог і быў «пазнанскі».
Антак спірту налупіўся,
Потым з жонкаю схапіўся
I гуляў з ёй «кракавяку»,
Потым поўзаў Антак ракам,
Потым лёг, нагамі дрыгаў,
Потым з'ездзіў двойчы ў «рыгу»,
А назаўтра ўстаў з пахмелля,—
Праклінае Антак «зелле»:
Ўсё баліць — нібы пабіты,
Лоб, як волавам наліты,
Хлеў свіны зрабіўся з рота —
Нават есці неахвота.
Пуста, моташна у хаце,
Малака няма дзіцяці,
Ні скарынкі няма хлеба,—
Жабраваць, няйначай, трэба.
Дык затое скажа кожны:
«Антак «гжэчны» і набожны —
Стрэў «вельканоц», «як належы»,
У падранай хоць адзежы,
Але еў і піў «па-панскі» —
Быў пірог і спірт «пазнанскі».

1923

{jcomments on}