ЧЫРВОНАЯ МЯТЛА ДОБРА МЯЛА

Чырвонай Арміі
Успаміны ў дзень гадавіны

Цяжкі час быў для Саветаў,
Надта ж моцна прыпякло,
Памятаецца нам гэта,
Нібы ўчора ўсё было:

Адусюль паналяцелі
На здабычу груганы —
Вольнай волі захацелі
Вочы выклеваць яны.

Вось, вядомы ўсяму свету,
Чарнаморскі адмірал
Прэ вайною на Саветы —
Войска моцнае сабраў;

Ен з астатніх сіл стараўся,
3 скуры лез аж, бедны, ён
I зусім ужо сабраўся
На Маскоўскі сесці трон.

Мы ж расправіліся з гадам —
Не пабачыў ён Масквы:
Той штыком, а той прыкладам —
I... Калчак без галавы.

Вось якраз такім жа родам
Браў Юдзеніч Петраград —
К нам палез са ўсякім збродам,
Потым сам аж быў не рад:

Генеральскімі рукамі
Прыхваціў разбіты нос
I з мяшэчкам за плячамі
Ногі ледзь ад нас панёс.

Неўзабаве тут за імі
I Дзянікін — вось ён, вот —
З афіцэрамі сваімі
На Маскву разявіў рот.

Не Маскву яму, а дулю! —
Не збылося, як хацеў:
Мы пяро яму ўваткнулі,—
Ён ад нас і паляцеў.

Не адзін аб троне марыў,
Вось і Врангель, фон-барон,
Гэткім самым жа макарам
Сесці мерыўся на трон.

Мы ж не цацкаліся з гадам,
Не зважалі, што барон,
I ў галёш падбітым задам
Неўзабаве сеў і ён;

I пусціўся ходам скорым,
Каб не сесці дзе на мель,
Проста, проста Чорным морам,
Аж за трыдзевяць зямель.

I з суседзямі-панамі
Нам прыйшлося ваяваць,—
Наляцелі груганамі,
Пруцца к нам за раццю раць.

Вось сабраліся мы троху
Ды турнулі так паноў,
Што яны з перапалоху
Адракліся й жупаноў.

Яшчэ потым і эсэры
(Нібы нашы сваякі)
Шкоды многа нам без меры
Нарабілі, сцервюкі.

Там Пятлюра вунь з Марусяй,
Тут вось Савінкаў Барыс
На Ўкраіне й Беларусі
Бунт задумалі стварыць.

А Антонаў гэтым часам
Чуць не ўзяў у нас Тамбоў,
Але мы ім — па мардасах
Ды пусцілі без зубоў.

З тэй пары пад вольным небам
Вунь як вырас бальшавік!
Але моцна яшчэ трэба
Нам трымаць чырвоны штык.

1923

{jcomments on}